БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў прайграў "Барселоне" 0:2 (фота, відэа, статыстыка)
Барысаўскі БАТЭ прайграў "Барселоне" ў чарговым матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў ― 0:2. На жаль, падараваць беларусам чарговы сюрпрыз барысаўчанам не ўдалося. Матч, як і чакалася, прайшоў пад татальным кантролем каталонскага клуба.
У першым тайме БАТЭ ўдала абараняўся, не дазваляў "Барсе" ствараць вострыя моманты, некалькі небяспечных удараў пацягнуў Чэрнік.
Але ў другой палове сустрэчы сілы пачалі пакідаць футбалістаў беларускага клуба. Ужо на 48-й хвіліне харвацкі легіянер Іван Ракіціч моцным ударам з-за межаў штрафной адкрывае лік у матчы. Праз 16 хвілін харват пасля эфектнай перадачы Неймара афармляе дубль.
Да канца сустрэчы лік не змяніўся, хоць у БАТЭ і ўзнікла некалькі небяспечных "паўмомантаў".
У пасляматчавым каментарыі галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч адзначыў, што расстроены вынікам:
"Мы прайгралі, прайгралі заслужана. Але атрымалі ўрок футбола. Гульня ў контратаку ў нас зусім не атрымалася. Ніяк не занясем сабе ў актыў першы тайм, і другі таксама. Лічу, што маглі выціскаць больш. Але тое, што даруюць у чэмпіянаце Беларусі, тут не прабачаюць"
Пасля трох матчаў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў на рахунку БАТЭ адна перамога, два паражэнні і 3 ачкі. Наступны матч барысаўчане зноў згуляюць з "Барселонай", але ўжо ў гасцях. Ён адбудзецца ў Іспаніі 3 лістапада.
Адзначым, што ў паралельным матчы "Рома" згуляла ўнічыю з "Баерам" ― 4:4.
Становішча каманд у групе Е пасля 3 матчаў:
1. Барселона ― 7 ачкоў
2. Баер ― 4
3. БАТЭ ― 3
4. Рома ― 2
Склады каманд:
БАТЭ: варатар Чэрнік, Палякоў, Гайдучык, Мілунавіч, Младэнавіч, паўабаронцы Стасевіч, А. Валадзько, Нікаліч, М. Валадзько (Карніцкі), Гардзяйчук, нападаючы Сігневіч (Мазалеўскі).
"Барселона": варатар тэр Стэген, абаронцы Алвес, Піке, Бартра, Альба, Бускетс (Гумбау), Маскерана, Серхіа Раберта (Ракіціч), нападаючыя Мунір (Рамирес), Суарэс, Неймар.