БАТЭ выбыў з кошыка сеяных у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
Яго выціснулі "Зальцбург" і АПОЭЛ.
Футбольны клуб БАТЭ апынецца ў кошыку нясеяных, калі праб'ецца ў раўнд плей-оф Лігі чэмпіёнаў-2015/16. Гэта стала вядома 24 траўня, калі АПОЭЛ выйграў чэмпіянат Кіпра, а "Зальцбург" — чэмпіянат Аўстрыі, піша "Прессбол".
Цяпер у кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў прабіліся як мінімум пяць клубаў, чый рэйтынг вышэйшы, чым у БАТЭ (35,150). Так, з другога кваліфікацыйнага раўнду стартуе шатландскі "Селтык" (39,080), з трэцяга — швейцарскі "Базэль" (84,875), аўстрыйскі "Зальцбург" (43,135), чэшская "Вікторыя" (41,825) і кіпрскі АПОЭЛ (35,460).
Бухарэсцкая "Сцяўа" (40,259) можа абагнаць барысаўчан, калі выйграе чэмпіянат Румыніі і заваюе пуцёўку ў другі кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў.
Фота — eurouser.tv