Батутысткі Ганчарова і Махарынская выйгралі 13-е золата Беларусі на Еўрагульнях
У аўторак батутысткі Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская выйгралі 13-е золата Беларусі на Еўрагульнях. Дзяўчаты выступалі ў сінхронных скачках і нашмат апярэдзілі сваіх канкурэнтак з Украіны і Расіі. Беларускі атрымалі ад суддзяў 50.230 бала, украінкі — 48.240, расіянкі — 48.140.
Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак Ганчарова выйграла бронзу ў індывідуальных скачках на батуце.
У медалёвым заліку на II Еўрапейскіх гульнях Беларусь займае 2-е месца — 40 узнагарод (13; 9; 18). На першым месцы зборная Расіі — 52 (24; 12; 16).