"Баварыя" і "Ліверпуль" — у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў
"Баварыя" і "Ліверпуль" — у чвэрцьфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Першы матч 1/8 фіналу ў гасцях з "Зальцбургам" нямецкі клуб згуляў унічыю 1:1. Аднак дома ўчыніў саперніку разгром — 7:1. Польскі форвард Роберт Левандоўскі стаў аўтарам хет-трыка.
"Ліверпуль" пасля гасцявой перамогі над "Інтэрам" (2:0) дома прайграў (0:1), аднак прайшоў далей.
9 сакавіка "Манчэстар Сіці" прымае "Спортынг" (першы матч — 5:0), а мадрыдскі "Рэал" — ПСЖ (першы матч — 0:1).
What a special night. Wow @FCBayern #UCL #FCBSAL pic.twitter.com/15DGesXNAV
— xArchaeopteryx (@marvin_089) March 8, 2022
Jürgen Klopp felt Liverpool deserved to progress to the #UCL last eight as they held off Inter with a 2-1 victory on aggregate.
— Liverpool FC (@LFC) March 8, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.