Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Украіне на $60 тысяч

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Украіне на $60 тысяч

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Украіне на амаль 118 тысяч рублёў (каля 60 тысяч долараў). Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў нашай краіны (№ 332 ад 4 траўня 2017-га) і яна ўжо пачала дзейнічаць. Сродкі для дабрачыннай місіі выдзяляе міністэрства фінансаў з рэспубліканскага бюджэту (з ліку сродкаў, якія прадугледжаны на фінансаванне выдаткаў, звязаных з стыхійнымі бедствамі, катастрофамі і аварыямі).

Як інфармуе ўрадавая прэс-служба, у пастанове даручана шматлікім ведамствам, установам, прадпрыемствам забяспечыць выдзяленне матэрыяльных каштоўнасцяў для адпраўкі ва Украіну ў якасці гуманітарнай дапамогі. У дадатку да пастановы Саўміна згадваецца, што нашай паўднёвай суседцы паставяць 12 тысяч мясных кансерваў, 8000 бутэлек алею, 4000 пачкаў цукру, 16 тысяч пачкаў дрожджаў, а таксама муку, мыла, шампунь, зубную пасту, туалетную паперу. Падрабязна гл. тут.

Тэлеканал АНТ дадае, што гуманітарку ва Украіну адправяць аўтамабільным транспартам. Яе перададуць місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа ва Украіне, якая зоймецца размеркаваннем дапамогі сярод насельніцтва, якое мае ў ёй патрэбу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі