Беларус Андрэй Кулебін стаў чэмпіёнам свету па тайскім боксе (Відэа)

26 чэрвеня на турніры ў Монтэга-Бэй (Ямайка), мінчанін Андрэй Кулебін стаў чэмпіёнам свету па тайскім боксе сярод прафесіяналаў у самой прэстыжнай версіі WMC.
У паядынку за чэмпіёнскі тытул, у вагавой катэгорыі да 65 кілаграм, Кулебін перамог Масаба Амрані з Галандыі.

Пасля гэтай перамогі беларус стаў 14-разовым чэмпіёнам свету.

Восем разоў Кулебін выйграваў першынство планеты сярод прафесіяналаў і шэсць — сярод аматараў.

На дадзены момант Андрэй з'яўляецца самым тытулаваным байцом Беларусі і адным з найбольш знакамітых тайбаксёраў планеты.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі