Беларусь апусцілася ў рэйтынгу ФІФА адразу на сем пазіцый
Наша нацыянальная зборная па футболу цяпер займае 88 радок.
14 жніўня ФІФА апублікавала новы рэйтынг нацыянальных зборных свету. Наша каманда апусцілася на сем пазіцыяў і займае цяпер 88-е месца. У актыве нашай зборнай 363 ачкі. Тройку лідараў складаюць Нямеччына (1736), Аргенціна (1604), Галандыя (1507). У такім жа парадку названыя зборныя скончылі выступленне на сёлетнім Мундыялі ў Бразіліі.