Беларусь хоча адправіць у РФ нафтапрадукты, якія раней экспартавала ва Украіну
Беларусь плануе прадаваць у Расію нафтапрадукты, якія раней экспартавала ва Украіну. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. Паводле яго слоў, яны складалі 70% беларускага экспарту ва Украіну.
"Па нафтапрадуктах прапрацоўка ішла даўно, і алгарытм дзеянняў па перанакіраванні нафтапрадуктаў на расійскі рынак ёсць, — цытуе словы Снапкова БЕЛТА. — Ён моцна не паўплывае на наш знешнегандлёвы абарот, і ў тым ліку на сальда знешняга гандлю".
Магчыма, аптымізм першага віцэ-прэм'ера заўчасны. Па яго версіі, Беларусь будзе рабіць з расійскай нафты нафтапрадукты і гандляваць імі з РФ. Відавочна, што гэта зусім не выгадна расіянам. І не факт, што яны пачнуць фактычна датаваць яшчэ і гэтую галіну беларускай эканомікі.
Украіна была асноўнай пакупніцай прадукцыі Мозырскага НПЗ. Аднак пасля агрэсіі Расіі пастаўкі спыніліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.