Беларусь і Расія абмяняліся зямлёй у Мінску і Сочы
Беларусь і Расія абмяняліся зямельнымі ўчасткамі ў Краснадарскім краі і ў Мінску. Як паведамляе РИА "Новости", у адпаведнасці з пагадненнем, заключаным нядаўна падчас візіта ў Мінск расійскага прэм'ер-міністра Ўладзіміра Пуціна, Расія перадае ва ўласнасць Беларусі 16,32 гектара ў Краснай Паляне каля Сочы. Акрамя таго, Расія перадае санаторыям "Белая Русь" і "Беларусь" у Сочы і пасёлку Майскі Туапсінскага раёна ў арэнду на 49 гадоў зямельныя ўчасткі. Пры гэтым штогадовая арэндная плата за кожны з іх складзе 0,3% яго кадастравага кошту.
У сваю чаргу, Беларусь перадае Расіі 16,32 гектара зямлі ў Мінску.
У сваю чаргу, Беларусь перадае Расіі 16,32 гектара зямлі ў Мінску.