Беларусь і Расія ў хуткім часе падпішуць дамову аб будаўніцтве АЭС

Беларусь і Расія ў хуткім часе падпішуць міжурадавую дамову пра супрацоўніцтва па будаўніцтве АЭС у нашай краіне.
Як распавёў дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мікалай Груша, паралельна ідзе праца над распрацоўкай праекта кантрактнай дамовы паміж дырэкцыяй па будаўніцтве АЭС і расійскай кампаніяй "Атамбудэкспарт".

Па яго словах, наступнай стадыяй будзе падпісанне генеральнага кантракту на будаўніцтва станцыі, якое запланавана на першае паўгоддзе 2010 года.

Груша таксама паведаміў, што напачатку наступнага года справаздача пра ацэнку ўплыву будаўніцтва АЭС на навакольнае асяроддзе плануецца накіраваць у Мінпрыроды для дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.

Ён дадаў, што дакумент дапрацоўваецца з улікам заўваг сумежных краін і грамадскасці, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі