Беларусь і ЗША дамовіліся пра супрацоўніцтва ў сферы кібербяспекі

Беларусь і ЗША дамовіліся пра супрацоўніцтва ў сферы кібербяспекі

Перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва ў галіне праваахоўнай дзейнасці абмеркавалі 7 лютага міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі. Як паведамляе прэс-служба МУС нашай краіны, кіраўнік міліцэйскага ведамства адзначыў, што Беларусь выступае за ўмацаванне двухбаковага ўзаемадзеяння з праваахоўнымі органамі ЗША па ўсіх пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. У прыватнасці, гаворка ідзе пра супрацьдзеянне тэрарызму, экстрэмізму, легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, незаконнай міграцыі, карупцыі.

На думку ўдзельнікаў сустрэчы, асаблівай увагі ў сучасных умовах патрабуе інтэнсіфікацыя беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва па барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама забеспячэнні абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі