Беларусь кажа, што разлічваецца за газ у поўным аб'ёме
Беларусь разлічваецца за газ у поўным аб'ёме. Пра гэта заявіў БЕЛТА першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец. Так чыноўнік пракаментаваў інфармацыю ў СМІ пра вылучаныя "Газпромам" патрабаванні да "Белтрансгазу" пагасіць запазычанасць у суме больш за $230 млн. за пастаўлены ў студзені-красавіку прыродны газ.
Па словах Таўпянца, плацяжы вядуцца зыходзячы з сярэднегадавога кошту на газ каля $150 за 1 тысячу кубаметраў, як гэта прадугледжана дамоўленасцямі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў.
Па словах Таўпянца, плацяжы вядуцца зыходзячы з сярэднегадавога кошту на газ каля $150 за 1 тысячу кубаметраў, як гэта прадугледжана дамоўленасцямі на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў.