Беларусь летась атрымала інвестыцыі ад Расіі, Кіпра, Галандыі і Украіны
![Беларусь атрымала інвестыцый на 7 мільярдаў долараў / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/money-3125447_1280.jpg.webp?itok=GVplaDR6)
Беларусь атрымала інвестыцый на 7 мільярдаў долараў / pixabay.com
У 2022 годзе Беларусь атрымала 7 мільярдаў долараў замежных інвестыцый. Пры гэтым прамыя замежныя інвестыцыі склалі 6 мільярдаў долараў, паведамляе Белстат.
Асноўнымі інвестарамі ў ведамстве называюць Расію (56,1% ад усіх інвестыцый), Кіпр (14,7%), Нідэрланды (4,1%) і Украіну (2,9%).
Беларускія інвестыцыі за мяжу склалі летась 6,3 мільярда долараў. Пераважная іх доля прыйшлася на Расію (87% ад усіх накіраваных інвестыцый). У тройку асноўных краін для інвестыцый таксама трапілі Ірландыя (2,4%) і Казахстан (1,6%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.