Беларус Макс Лоранс — самы сексуальны ўдзельнік "Новай хвалі"

Прадстаўнік Беларусі Макс Лоранс прызнаны самым сексуальным удзельнікам міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля 2009" у Юрмале. Разам з тытулам "Містэр Sexy" беларус атрымаў каштоўныя прызы — ювелірныя вырабы з брыльянтамі, выкананыя з выкарыстаннем лагатыпа "Новай хвалі".

Як паведамляе БелаПАН, паводле вынікаў двух конкурсных дзён Макс Лоранс займае 10-е месца з 16. Усяго беларус набраў 215 балаў. Першае і другое месца падзялілі Сандора Сандхі з Інданезіі і ўкраінка Джамала, якія набралі па 238 балаў.

У трэці конкурсны дзень, 1 жніўня, Макс Лоранс выканае песню "Побач з табою", якую напісаў разам з рэперам Сярогам. Аб'яўленне пераможцаў і гала-канцэрт "Новай хвалі 2009" адбудзецца 2 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі