Беларусь можа экспартаваць 25-30% яек — Мінсельгасхарч
Яйкі
Беларусь можа пастаўляць на экспарт 25-30% ад агульных аб'ёмаў вытворчасці яек. Пра гэта заяўляе начальніца ўпраўлення прамысловай жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Валянціна Адзінцова, перадае БЕЛТА.
Пры гэтым чыноўніца запэўнівае, што патрэбы ўнутранага рынку ад гэтага не пацерпяць.
Асноўны напрамак экспарту — Расія, дзе цяпер адчуваецца недахоп гэтай прадукцыі.
Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку 2024 года Беларусь амаль удвая павялічыла пастаўкі яек у РФ у параўнанні з 2023 годам. Пастаўкі з 1 па 9 студзеня склалі 11,7 мільёна штук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.