Беларусь павялічыла пастаўкі курыных яек у Расію амаль удвая

Яйкі

Яйкі / pixabay.com

Пастаўкі курыных яек з Беларусі ў Расію з 1 па 9 студзеня 2024 года склалі 11,7 мільёна штук. Гэта амаль удвая больш, чым за такі ж перыяд 2023 года, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Рассельгаснагляду.

Агулам за 2023 год з Беларусі ў Расію было ўвезена больш за 510,8 мільёна штук курыных харчовых яек. А ў сярэднім Беларусь за апошнія чатыры гады пастаўляла ў Расію па 630 мільёнаў курыных яек.

Праблема з курынымі яйкамі ў Расіі ўзнікла ў лістападзе: за гэты месяц яны падаражэлі адразу на 15%. А ад пачатку года рост цэн склаў амаль 37%. Уладзімір Пуцін заявіў, што дзеля выпраўлення сітуацыі яйкі будуць купляць у Беларусі і Турцыі.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Сяргей Барташ паведаміў, што Беларусь гатовая пастаўляць у Расію лішкі курыных яек і мяса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі