Беларусь на 30-м месцы ў рэйтынгу "Справядлівай гульні" УЕФА

На 30-м месцы знаходзіцца Беларусь у рэйтынгу "Справядлівай гульні" УЕФА. Адзначым, што ў гэтым рэйтынгу ўлічваюцца ўсе матчы, якія праходзяць пад эгідай Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый.
Ацэнкі "Справядлівай гульні" выстаўляе дэлегат УЕФА, які ўлічвае "забеспячэнне станоўчай атмасферы падчас матчу", "павагу да суддзі і суперніка", "паводзіны балельшчыкаў і каманд", а таксама колькасць жоўтых і чырвоных картак.

Лідыруе ў рэйтынгу Нарвегія, на другім месцы - Данія, на трэцім - Шатландыя, паведамляе regnum.ru. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі