Беларусь наведвае дэлегацыя Еўрапарламента

20 лютага ў Беларусь прыбыла дэлегацыя Еўрапейскай народнай партыі Еўрапарламента на чале з брытанцам Крыстаферам Бізлі.
У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць еўрадэпутаты Лайма Андрык'ене, якая выступіла ініцыятарам візіту, Хасе Хаўер Помес Руіс (Іспанія) і Яцэк Пратасевіч (Польшча), кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.

У рамках аднадзённага візіту запланаваныя сустрэчы дэпутатаў з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі, палітычных партый і дыпламатычнага корпусу.

Першапачаткова планаваліся таксама перамовы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтых сустрэч ніводзін з бакоў на гэты час не дае.

Увечары дэпутаты Еўрапарламента правядуць прэс-канферэнцыю.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі