Беларусь не хоча танна пастаўляць бензін у Расію

Беларусь хоча дамагчыся ад Расіі зніжэння дамоўленых аб'ёмаў паставак нафтапрадуктаў. З гэтай мэтай, як піша газета "Ведомости", на мінулым тыдні ў Маскву прыязджала беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам. Беларускія чыноўнікі меліся правесці перамовы з міністрам энэргетыкі Расіі Аляксандрам Новакам і віцэ-прэм'ерам Аркадзем Дварковічам. У панядзелак, 16 красавіка, перамовы працягнуцца.

Нагадаем, што ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза Расія абавязалася пастаўляць у Беларусь нафту па ўнутраных коштах — 23 мільёны тон у 2015 годзе. У адказ Беларусь мусіць паставіць у Расію 1,8 мільёна тон нафтапрадуктаў.

Аднак дэвальвацыя расійскага рубля прывяла да таго, што ў Расіі кошты на нафтапрадукты сталі ніжэй за экспартны парытэт (экспартны кошт мінус пошліна і транспартныя выдаткі). У гэтых умовах Беларусі больш выгадна пастаўляць бензін не ў Расію, а ў іншыя краіны. У самой жа Расіі рост коштаў на паліва стрымлівае дзяржава.

Беларускія чыноўнікі на перамовах спасылаюцца на пратакол, падпісаны ў траўні 2014 года. У ім гаворыцца, што Беларусь можа пачаць перамовы пра часовае скарачэнне паставак, калі кошты на расійскім рынку стануць істотна ніжэй за экспартны парытэт. У сваю чаргу, Расіі гэты пратакол дазваляе зніжэнне паставак — 5 тон нафты за кожную непастаўленую тону нафтапрадуктаў. Расійскі бюджэт у такіх умовах выйграе, бо нафту можна будзе прадаць на экспарт.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі