Беларусь па-ранейшаму не прапускае грузавікі з Калінінграда

На літоўска-беларускай мяжы да гэтага часу прастойваюць 29 грузавікоў з электронікай і бытавой тэхнікай, адпраўленай з Калінінграда ў Расію. Пра гэта паведаміў міністр па прамысловай палітыцы, развіцці прадпрымальніцтва і гандлі Калінінградскай вобласці Дзмітрый Чамакін, перадае kgd.ru.

Чыноўнік кажа, што напрыканцы мінулага тыдня беларуская мытня прапусціла дзевяць машын холдынгу GS Group. Але пытанне транзіту застаецца адкрытым. Па словах Чамакіна, беларуская мытня не агучвае канкрэтных прэтэнзій да грузаў і перавозчыкаў, аднак машыны стаяць без руху.

Праблемы з калінінградскімі грузамі з'явіліся на пачатку снежня. Беларускі бок лічыць, што Расія легалізуе ў Мытным саюзе прывезены з Кітая тавар. Сярод затрыманых грузаў — прадукцыя кампаній "Тэлебалт" і GS Group. Па звестках фірмаў, беларуская мытня хацела арыштаваць тавар і прадаць яго на карысць дзяржавы.

Фота — kgd.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі