Беларусь пачала аварыйныя пастаўкі электраэнергіі ва Украіну
25 студзеня Беларусь пачала аварыйныя пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.
Пастаўкі па запыце ўкраінскага боку будуць ажыццяўляцца з 11:00 да 18:00 у рамках двухбаковай дамовы аб аказанні аварыйнай дапамогі.
Максімальная магутнасць складзе 150 МВт.
25 студзеня аўтаматыка адключыла ад энергасістэмы 1-ы энергаблок Хмяльніцкай АЭС. Таксама ў выніку разгерметызацыі трубаправода чакаецца, што будзе спынены энергаблока №4 Запарожскай АЭС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.