Беларусь пачала вырабляць патроны на экспарт

Беларусь пачала вырабляць патроны на экспарт

Беларусь пачала вырабляць патроны на экспарт. Пра гэта ў інтэрв''ю газеце "Рэспубліка" распавёў генеральны дырэктар дзяржпрадпрыемства "Белспецзнештэхніка" Аляксей Скрага.

Новая вытворчасць арганізаваная каля вёскі Вусце Аршанскага раёна. Будаўніцтва пачалося каля двух гадоў таму. 

Новы завод быў узведзены найперш для забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы. Але ўжо ад самага пачатку частку боепрыпасаў планавалася экспартаваць.

Цяпер на прадпрыемстве працуюць паўтары сотні чалавек. Першыя партыі спартыўна-паляўнічых патронаў трох калібраў адпраўленыя заказчыку. Больш за 5 мільёнаў патронаў адправіліся ў адну еўрапейскую краіну — у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі абароту прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння. Паведамляецца, што заказчык застаўся задаволены. 

Па словах Скрагі, цяпер адпраўкі чакае чарговая вялікая партыя. "Скажу больш: практычна кожны тыдзень да нас прыязджаюць замежныя дэлегацыі, глядзяць нашы патроны, і многія заказваюць іх", — дадае гендырэктар "Белспецзнештэхнікі".

Па яго словах, замовы ёсць на гады наперад. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі