Беларусь працягне перамовы па далучэнні да СГА

Беларусь працягне перамовы па далучэнні да СГА

Беларусь працягне перамовы па далучэнні да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дэпартамент па знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС, перамовы будуць нацэленыя на фармаванне і ўзгадненне збалансаваных і максімальна спрыяльных для Беларусі ўмоваў чаленства ў СГА.

Гэты перамоўны працэс будзе ўлічваць таксама Нацыянальную праграму падтрымкі і развіцця экспарту на 2016-2020 гады. Мэты праграмы — рост, развіццё і дыверсіфікацыя айчыннага экспарту, у першую чаргу інавацыйнага і высокатэхналагічнага. У дакуменце закладзеныя асноўныя кірункі знешнеэканамічнай дзейнасці, прадстаўленыя канкрэтныя практычныя мерапрыемствы па ўмацаванні пазіцыяў нашай краіны на традыцыйных рынках і выхадзе на новыя рынкі.

Апроч таго, праграма прадугледжвае пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў Беларусі з рознымі краінамі, рэгіянальнымі аб’яднаннямі і міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі, у тым ліку СГА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі