Беларус прадаваў у Пецярбургу скрадзены ў Маскве аўтамабіль
Расійскія міліцыянты затрымалі 29-гадовага беларуса. На аўтарынку ў Санкт-Пецярбургу ён прадаваў машыну MITSUBISHI LANCER, скрадзеную ў Маскве, перадае Росбалт.
У беларуса знайшлі расійскі пашпарт з пералепленым фотаздымкам і змененай датай нараджэння.
Транзітныя нумары былі падробленыя, а на самой машыне перабілі нумары кузава. Гэта машына лічыцца ў вышуку яшчэ з сакавіка мінулага года.
Супраць грамадзяніна нашай краіны распачата крымінальная справа.