Беларус прызнаны лепшым трэнерам тура чэмпіяната Украіны па футболе
Галоўны трэнер адэскага "Чарнаморца" беларус Алег Дулуб прызнаны лепшым у 12-м туры прэм'ер-лігі чэмпіяната Украіны па футболе. Усеўкраінскае аб'яднанне футбольных трэнераў (УАФТ), выставіла яму сярэдні бал 4,6 — лепшы ў туры.
15 кастрычніка адэсіты дома сенсацыйна выйгралі ў кіеўскага "Дынама", якім кіруе іншы беларускі трэнер — Аляксандр Хацкевіч. "Чарнаморац" забіў два мячы за першыя паўтаймы, а ў астатні час прапусціў толькі адзін гол, піша TUT.by.
Дзякуючы перамозе над кіяўлянамі "Чарнаморац" пакінуў апошні радок турнірнай табліцы. Цяпер каманда з 9 ачкамі пасля 12 матчаў дзеліць 9-11 месцы з "Александрыяй" (сапернікі БАТЭ па кваліфікацыі Лігі Еўропы) і львоўскімі "Карпатамі", якія пэўны час таму таксама ўзначальваў Дулуб.
Пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста, які ўзначаліў каманду ў пачатку верасня, "Чарнаморац" двойчы перамог і двойчы згуляў унічыю, а адзіную паразу — 0:3 — пацярпеў ад "Ворсклы".
Летась Алег Дулуб трэніраваў мінскія "Крумкачы". Пад кіраўніцтвам гэтага спецыяліста клуб за два гады ўзняўся ў Вышэйшую лігу чэмпіяната Беларусі. Але ўвосень 2016 года Дулуб перабраўся ва Украіну.