Беларус разам з чачэнцам і ўкраінцам займаўся махлярствам
Паліцыя ў Маскве затрымала трох падазраваных у махлярстве з японскімі аўтамабілямі на суму больш за 23 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 760 тысяч долараў ЗША).
Мужчыны, выдаючы сябе за прадстаўнікоў будаўнічай фірмы, склалі дамову з лізінгавай кампаніяй на выдачу ім васьмі іншамарак. Прадстаўнікі кампаніі вырашылі праверыць сумленнасць кліентаў і звярнуліся ў паліцыю, перадаўшы ім дакументы магчымых ашуканцаў. Гэтыя паперы апынуліся падробленымі, і падазраваныя былі затрыманы, калі прыехалі ў офіс за атрыманнем апошняга аўтамабіля.
Падчас асабістага дагляду ў іх знайшлі падробленыя дакументы і пісталет замежнай вытворчасці "Хорхе" калібра 9 міліметраў з 10 патронамі са спілаваным нумарам.
Паводле следчых, ахвярамі зламыснікаў, якія дзейнічалі больш за паўгода, маглі стаць некалькі арганізацый. Затрыманыя — жыхар Беларусі, а таксама грамадзяне Украіны і Чачні.
Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Махлярства". Мужчынам пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў, паведамляе inmsk.ru