Беларусь разглядае прапанову аб выкарыстанні Рыжскага порту
Прапанову латвійскага боку аб выкарыстанні Рыжскага порту разглядаюць у Мінску. Паводле слоў віцэ-мэра Рыжскай думы Айнарса Шлесерса, беларусам прапануюць выгадныя ўмовы для экспарту і імпарту прадукцыі.
Акрамя таго, латвійскі бок не выключае продажу земляў на тэрыторыі порту пад будаўніцтва спецыялізаваных тэрміналаў.
Як паведамляе сайт rzd-partner.ru, Айнарс Шлесерс правёў перамовы з міністрам транспарту Беларусі Іванам Шчэрбам ды наведаў шэраг беларускіх прадпрыемстваў.