Беларусь спадзяецца ўжо сёлета пачаць экспарт малочнай прадукцыі ў ЕС

Беларусь спадзяецца на прадстаўленне ёй права экспарту малочнай прадукцыі на рынак Еўрасаюза ў бягучым годзе. Пра гэта паведаміла Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Ужо былі праведзеныя праверкі трох беларускіх прадпрыемстваў і цяпер чакаецца адпаведнае рашэнне Еўрапарламента.

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", наша краіна звярнулася да міністэрстваў сельскіх гаспадарак Польшчы і Літвы з просьбай падтрымаць Беларусь падчас прыняцця рашэння Еўрапарламентам аб допуску беларускай малочнай прадукцыі на еўрапейскі рынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі