Беларус стаяў на каленях і ў кайданках, каб прыцягнуць увагу Зяленскага

Беларус Антон Лукашук ля амбасады Беларусі ў Кіеве / instagram
Беларус Антон Лукашук ля амбасады Беларусі ў Кіеве / instagram

Беларус Антон Лукашук прастаяў сем гадзін на каленях і ў кайданках ля амбасады Беларусі ў Кіеве, каб прыцягнуць увагу Уладзіміра Зяленскага да праблем у Беларусі, паведамляе "Радыё Свабода".

Лукашук прыехаў у Кіеў некалькі дзён таму — у Мінску ён займаўся камп'ютарнай графікай і супрацоўнічаў з телеграм-каналам, заснавальнік якога трапіў у спіс тэрарыстаў. Дадзеныя самага Антона былі апублічаныя, і ён вымушаны быў пакінуць краіну, асцерагаючыся крымінальнага пераследу.

Сваёй акцыяй ля амбасады хлопец хацеў звярнуць увагу Зяленскага на беззаконне, якое робіцца ў Беларусі. І папрасіць яго спрасціць парадак знаходжання беларусаў ва Украіне — цяпер грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў суседняй краіне 90 дзён без час рэгістрацыі, а каб застацца ва Украіне часам ім даводзіцца прайсці сем колаў пекла, сутыкнуўшыся з украінскай бюракратычнай машынай. Беларус спадзяваўся, што ён атрымае магчымасць пагаварыць з Зяленскім па тэлефоне і распавесці аб парушэннях правоў чалавека. Але нічога не атрымалася.

Вядома, што цяпер Зяленскі лечыць каранавірус у бальніцы "Феафанія" у Кіеве, а ўсе сустрэчы праводзіць па відэасувязі. Сам Антон звярнуўся ў амбасаду Польшчы ў Кіеве, каб атрымаць гуманітарную візу.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі