Беларус у Расіі прасіўся ў рабства за білет ў Мінск (фота)
Бізнэсмэн і блогер Сяргей Доля сустрэў у Растове дзядулю, які збіраў грошы на білет у Мінск.
Выпадак Доля апісаў у сваім Жывым журнале. "Каля ларка з манастырскімі прадуктамі стаяў дзядуля і нешта пісаў. А потым падняў паперку з надпісам з просьбай аб дапамозе. За квіток у Мінск ён быў гатовы "пайсці ў рабства на любых умовах".
Дзядуля распавёў, што працаваў на будоўлі ў чачэнцаў, потым яго кінулі і цяпер ён спрабуе дабрацца дадому ў Мінск. Адрас у Мінску называў энергічна і без запінкі. Пашпарт быў беларускі. Даў яму 1000 рублёў на білет да Масквы", — напісаў блогер.