Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Сурынамам
Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Сурынамам, дзяржавай Паўднёвай Амерыкі, якая мае насельніцтва 450 тысяч чалавек. Падпісанне адпаведных дакументаў адбылося ў беларускай дыпламатычнай місіі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Сурынам стаў 164-й дзяржавай свету, з якой Беларусь мае дыпламатычныя адносіны, адзначае БЕЛТА.