Беларусь вернецца ў ПАСЕ, калі ў працы Асамблеі прыме ўдзел апазіцыя

Адна з умоваў вяртання Беларусі статусу спецыяльна запрошанага ў Парламенцкую Асамблею Савета Еўропы — гэта ўдзел у працы Асамблеі беларускай апазіцыі нароўні з дэпутатамі беларускага парламента. Як паведамляе "Інтэрфакс", такую заяву зрабіў міністр замежных справаў Славеніі Самуэль Жбогар на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Кіраўнік МЗС Славеніі таксама падкрэсліў, што беларускі парламент дагэтуль не лічыцца легітымным у краінах ЕС паводле агульнага рашэння краін ЕС пасля выбараў 2008 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі