Беларусь яшчэ не вырашыла, куды падзене адпрацаванае ядзернае паліва

Беларусь яшчэ не вырашыла, куды падзене адпрацаванае ядзернае паліва

Да канца года ў Беларусі будзе распрацаваная стратэгія абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам. Пра гэта са словаў намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка паведамляе БЕЛТА. Заява Міхадзюка прагучала падчас візіту замежных дыпламатаў на пляцоўку, дзе будуецца Беларуская АЭС. 

Па яго словах, у свеце ёсць два падыходы да адпрацаванага ядзернага паліва. У першым выпадку, яно выгружаецца з актыўнай зоны і захоўваецца спярша ў басейне вытрымкі. Потым паліва перагружаецца ў спецыяльныя кантэйнеры і можа захоўвацца на станцыі пры пэўных умова увесь перыяд службы АЭС. 

У другім варыянце пасля басейна вытрымкі паліва перагружаецца ў транспартны ўпаковачны кантэйнер і адпраўляецца на завод на перапрацоўку. Прадукты перапрацоўкі захоўваюцца ў спецыяльных сховішчах. "У нас з Расіяй заключана міжурадавае пагадненне, дзе запісана, што яны прымуць на перапрацоўку наша адпрацаванае ядзернае паліва. Паводле заканадаўства РФ, прадукты перапрацоўкі могуць захоўвацца на яе тэрыторыі да 20 гадоў. Па заканчэнні гэтага перыяду мы пабудуем сваё адпаведнае сховішча", — растлумачыў чыноўнік. Ён дадаў, што канчатковы варыянт стратэгіі будзе выбраны да канца года. 

Пры выбары паліва для АЭС беларускія чыноўнікі абяцаюць зыходзіць з меркаванняў кошту і бяспекі. Разам з тым Міхадзюк дадаў: "У нас з РФ падпісана міжурадавае пагадненне, паводле якога Расія абавязваецца пастаўляць нам паліва. Я не выключаю таго, што ў будучыні мы будзем разглядаць і іншыя варыянты, калі будзе альтэрнатыва, правераная жыццём. У перспектыве ўсё магчыма".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі