Беларусь закрывае сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Мурманску
Беларусь вырашыла закрыць сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Мурманску. Амбасада нашай краіны ў Расіі накіравала адпаведную ноту кіраўніцтву Мурманскай вобласці.
Цяпер консульскія і гандлёва-эканамічныя функцыі будуць перададзеныя аддзяленню амбасады ў Санкт-Пецярбургу.
Аднак у мэтах ажыццяўлення абароны правоў і інтарэсаў беларусаў у Запаляр'і будзе заснаваны пост ганаровага консула Беларусі, які размесціцца ў Мурманску, паведамляе сайт “Беларускія навіны” са спасылкай на “Вячэрні Мурманск”.
У амбасадзе такі крок тлумачаць тым, што першапачаткова планавалася, што гэтае аддзяленне будзе перамяшчацца з адной федэральнай акругі ў іншую. Цяпер, хутчэй за ўсё, яно пераедзе ў Смаленск.