Беларусь здымае абмежаванні на вываз тавараў з краіны
Беларусь здымае абмежаванні на вываз тавараў з краіны фізічнымі асобамі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні мытнага камітэта Сяргей Барысюк.
Па яго словах, "такім чынам мытня стымулюе чаўночны бізнес". Барысюк адзначыў, што эканамічны эфект ад дадзенай меры пакуль не пралічваўся, але, мяркуецца, што гэта стане адным са спосабаў прасоўвання нашых тавараў на знешнія рынкі.
Асноўнай умовай для вывазу любой колькасці тавараў з краіны будзе толькі наяўнасць чэка і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё.
А вось правілы ўвозу тавараў у Беларусь стануць наадварот больш жорсткімі.
“Інтэрфакс-Захад”