Беларуса з верталёта, які разбіўся ў Таджыкістане, прывезлі ў бальніцу Душанбэ

Беларуса з верталёта, які разбіўся ў Таджыкістане, прывезлі ў бальніцу Душанбэ

Беларуса з верталёта, які разбіўся ў Таджыкістане, прывезлі на абследаванне ў бальніцу Душанбэ. Агулам з часовага лагера ў гарах эвакуявалі 13 чалавек, большасць з іх — расіяне, інфармуе сайт ria.ru.

Здарэнне адбылося ў нядзелю ў гарах Таджыкістана, дзе верталёт Мі-8 здзейсніў жорсткую пасадку. На яго борце былі тры чальцы экіпажа, а таксама 15 альпіністаў з Расіі, Беларусі і Іспаніі (альпіністы вярталіся ў базавы лагер пасля ўзыходжання на пік Ісмаілі Самані). Пацярпелыя самі выйшлі на сувязь з ратавальнікамі. Каб сагрэцца, яны палілі свае рэчы. З-за кепскага надвор'я ратавальная аперацыя пачалася толькі раніцай 13 жніўня. Вядома, што падчас жорсткай пасадкі верталёта загінулі двое чальцоў экіпажу-грамадзян Таджыкістана і трое альпіністаў-расіян. У многіх з тых, хто выжыў, траўмы, у тым ліку цяжкія.

Беларуская амбасада ў Таджыкістане адсочвае сітуацыю з беларусам. Як інфармуе nn.by, гэта — 60-гадовы мінчук Мікалай Шыхаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі