Беларуса затрымалі за "абразу" мужчыны з шаўронам ПВК "Вагнер"

Убачыў на адзенні шаўрон вагнераўцаў і чырвона-зялёны сцяг

Убачыў на адзенні шаўрон вагнераўцаў і чырвона-зялёны сцяг / sb.by

Беларуса затрымалі за "абразу" мужчыны з шаўронам ПВК "Вагнер". У адным з тг-каналаў сілавікоў з'явілася відэа, на якім затрыманы кажа, што 19 верасня быў на пошце і сустрэў невядомага, у якога ўбачыў на адзенні шаўрон вагнераўцаў і чырвона-зялёны сцяг. Ён нібыта пачаў здымаць яго на тэлефон і "абразіў".

Невядомы паскрадзіўся ў чат-бот ГУБАЗіКа. "Крыўдзіцеля" знайшлі і затрымалі. Якое пакаранне яго чакае, сілавікі не паведамілі.

Вагнераўцы з'явіліся ў Беларусі летам 2023-га пасля спынення іх "маршу на Маскву" (Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што менавіта ён іх запрасіў). Асноўная іх база знаходзіцца ў Асіповіцкім раёне. Па розных звестках, у нашай краіне цяпер засталося ад 1 да 3 тысяч вагнераўцаў. Частка з іх трэніруе беларускіх сілавікоў.

Беларуса затрымалі за "абразу" мужчыны з шаўронам ПВК "Вагнер"
Кадр з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі