Шрайбман: нават прыхільнікі Лукашэнкі не падтрымліваюць прыезд вагнераўцаў

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Дзяржаўныя СМІ не смаглі пераканаць нават прыхільнікаў Лукашэнкі ў тым, што “Вагнер” і ядзерная зброя — добрыя для Беларусі рэчы. Гэта вынікае з апытання беларусаў, якое будзе прадстаўлена праектам “Беларускі трэкер перамен”, распавёў у эфіры Bild палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман.

“Ад лютага 2022-га захоўваецца нежаданне беларусаў ваяваць. І любыя другія глыбокія формы саўдзеу [у расійскай вайне супраць Украіны] таксама непапулярныя”, — сказаў Шрайбман.

Аналітык анансаваў дадзеныя апошняга апытання: каля 30% грамадства падтрымліваюць размяшчэнне ядзернай зброі і вагнераўцаў.

“Нават сярод прыхільнікаў улады няма большасці падтрымкі такіх фарматаў саўдзелу Беларусі”, — дадаў Шрайбман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі