Беларусам прапануюць яшчэ адзін план на дзень галасавання

Выбары

Выбары

Беларусам у адзіны дзень галасавання 25 лютага прапануюць зладзіць "актыўны байкот". Такую прапанову агучыла ініцыятыва "Сумленныя людзі".

Удзельнікі ініцыятывы падкрэсліваюць, што гэтыя выбары не будуць паўнавартаснай палітычнай кампаніяй. Яны заяўляюць пра "адабраных дэпутатаў-прызначэнцаў" і "партыі, якія больш падобныя на фан-клубы Лукашэнкі".

"Сумленныя людзі" прапануюць у дзень галасавання прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць у бюлетэні "супраць усіх". Гэтую акцыю ініцыятыва характарызуе як "актыўны байкот": "Гэта законнае дзеянне і бяспечная магчымасць сказаць "не" гэтаму фарсу".

На думку "Сумленных людзей", хаця гэтыя дзеянні не прывядуць да дэмакратыі, але не дазволяць рэжыму Лукашэнкі пагрузіць у апатыю прыхільнікаў пераменаў.

Як паведамлялася, на гэтыя выбары адменены ніжні парог яўкі выбарцаў.

Як распавядала Еўрарадыё, Святлана Ціханоўская прапанавала беларусам некалькі спосабаў, як рэагаваць на галасаванне.

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" заявіла, што выбары 2024 года нельга лічыць ні сумленнымі, ні адкрытымі. Праваабаронцы падкрэслілі, што ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, пануе атмасфера татальнага страху, фактычна адсутнічае свабода слова, мірных сходаў і асацыяцый. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі