“Беларусбанк” зноў выдае крэдыты на другасную нерухомасць

“Беларусбанк” з 1 верасня аднавіў крэдытаванне пакупкі жылых памяшканняў на другасным рынку жылля, інфармуе БЕЛТА. Крэдыт выдаецца на тэрмін да 15 гадоў пад 32% гадавых. Яго памер можа складаць да 75% кошту набыцця жылога памяшкання ў межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка. Прадугледжваецца і магчымасць датэрміновага пагашэння без штрафных санкцыяў.

У студзені гэтага года “Беларусбанк” прыпыніў выдачу любых крэдытаў на жыллё. Тады ж крэдытаванне нерухомасці прыпыніў таксама “Белаграпрамбанк”, а “БПС-Сбербанк” узняў працэнтныя стаўкі да 60% гадавых.  

Іншыя буйныя банкі Беларусі прыпынілі крэдытаванне будаўніцтва і набыцця жылля ў снежні 2014 года.

Фота: blizko.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі