Беларуска Людміла Ваўчок стала 3-й на чэмпіянаце свету па веславанні

Срэбная медалістка пекінскай Параалімпіяды-2008 Людміла Ваўчок заваявала сёння бронзу ў адаптыўным веславанні на чэмпіянаце свету, які праходзіць у польскай Познані. У фінальным заездзе беларуска пераадолела 1000 метраў за 5 хв. 34,45 сек.

Золата выйграла расіянка Ала ЛысенкА (5 хв. 25,17 сек.). Срэбны медаль дастаўся францужанцы Наталі Бенуа (5 хв. 29,95 сек.), паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі