Беларуска Раманоўская перамагла на этапе Кубка Еўропы па лыжнай акрабатыцы
Беларуска Аляксандра Раманоўская перамагла на этапе Кубка Еўропы па лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у Швейцарыі. Па выніках двух спробаў яна атрымала 155,19 бала. Другое месца ў беларускі Ганны Гуськовай (154,79), трэцяе — у расіянкі Крысціны Спірыдонавай (154,39).
Як паведамляла Еўрарадыё, у канцы лютага Аляксандра Раманоўская выйграла юніёрскі чэмпіянат свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы (спаборніцтвы праходзілі ў Раўбічах). А за тыдзень да гэтага яна заваявала бронзавы медаль на дарослым этапе Кубка свету. А ў канцы студзеня сёлета адбылася галоўная сенсацыя — 18-гадовая Раманоўская нечакана перамагла ў ЗША на этапе Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы.