Беларуска-расійскія вучэнні пераследуюць палітычныя мэты, лічаць аналітыкі

Аператыўна-стратэгічныя вучэнні "Захад-2009" пройдуць на беларускай тэрыторыі з 18 па 29 верасня. У іх возьмуць удзел 12,5 тысяч удзельнікаў, у тым ліку да 6 тысяч з расійскага боку.
Мінскі ваенны эксперт Аляксандр Алесін лічыць, што "Захад-2009" імітуе канфлікт з НАТО.

"Гэтыя вучэнні - гіпнатычны сеанс для расійскай палітычнай і ваеннай эліты. І саюзнік па-ранейшаму плячо ў плячо, насуперак зламысным чуткам аб сыходзе Беларусі на Захад. Гэта дэманстрацыя фірмовага піяраўскага тавару Лукашэнкі — легендарнай гатоўнасці беларусаў не прапусціць танкі на Маскву", - лічыць аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Паводле некаторых звестак, на вучэнні можа прыляцець прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мязведзеў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі