Беларуска Сасновіч — 97-я ў рэйтынгу WTA, Азаранка — 24-я

Яго ўпэўнена ачольвае амерыканка Серэна Уільямс, якая выйграла жаночы адзіночны турнір на адкрытым чэмпіянаце ЗША. На другім месцы — Сімона Халеп з Румыніі, на трэцім — Петра Квітава з Чэхіі. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая на US Open выбыла ў чвэрцьфінале, апусцілася з 17-га на 24-е месца.

А вось 20-гадовая беларуска Аляксандра Сасновіч (на здымку) паднялася з 120-га месца адразу на 97-е. На US Open яна прайшла тры кваліфікацыйныя матчы ды выйграла адзін матч у асноўнай сетцы, куды патрапіла ўпершыню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі