Беларуска везла з Эквадора лісце кокі (фота)

Беларуска везла з Эквадора лісце кокі (фота)

Беларуска везла з Эквадора лісце кокі. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, наркатычны сродкак быў знойдзены мытнікамі ў пункце пропуску "Беняконі" (беларуска-літоўская мяжа) падчас агляду асабістых рэчаў грамадзян, якія ехалі на аўтамабілі па зялёным калідоры. Агулам яны знайшлі чатыры пакеты з лісцем зялёнага колеру (вага — больш за 20 грамаў). Экспертыза засведчыла, што высушанае рэчыва расліннага паходжання — гэта небяспечны наркатычны сродак — какаінавы ліст (ліст кокі).

Па факце незаконнага абароту наркатычнах сродкаў у адносінах жыхаркі Мінска распачалі крымінальную справу (ч. 2 арт. 328 КК). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў з канфіскацыяй ці без канфіскацыі маёмасці.

Беларуска везла з Эквадора лісце кокі (фота)
Фота: gtk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі