Прадстаўніца Беларусі выйграла тытул "Місіс Свету-2014" (відэа)
Марына Аляксейчык перамагла астатніх 35 фіналістак.
На конкурсе "Місіс Свету-2014" пераможцай стала прадстаўніца Беларусі Марына Аляксейчык, перадае тэлерадыёкампанія "Мір". Фінал конкурсу прайшоў у амерыканскім штаце Мэрыленд.
Другое месца заняла прадстаўніца Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, трэцяе — грамадзянка Перу. На чацвёртым месцы апынулася расіянка.
Агулам у конкурсе ўзялі ўдзел 35 маладых замужніх жанчын. Паведамляецца, што канкурсанткі былі апранутыя альбо ў нацыянальныя касцюмы, альбо ў мастацкія ўборы, якія сведчаць пра нацыянальную прыналежнасць.
Конкурс "Місі Свету" праводзіцца з 1985 года, яго місія — прапаганда сямейных каштоўнасцяў, ідэалаў міру, дабра і прыгажосці.