Беларуска, якая знаходзіцца ў вышуку, спрабавала таемна ўцячы ва Украіну
Мазырскія памежнікі затрымалі жыхарку Жлобіна, якая спрабавала незаконна перайсці праз мяжу ва Украіну. Здарэнне адбылося ўначы 25 жніўня, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
За парушэнне дзяржаўнай мяжы і памежнага рэжыму жанчыну аштрафавалі на 210 рублёў (10 базавых велічыняў).
Падчас праверкі выявілася, што яна знаходзіцца ў вышуку за крадзеж у буйным памеры.
Памежнікі перадалі затрыманую супрацоўнікам Мазырскага РАУС.