"Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі" адзначанае медалём Фонда Касцюшкі
"Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі" ўзнагароджанае медалём кракаўскага Фонда імя Тадэвуша Касцюшкі. Гэта адбылося 21 кастрычніка.
Беларусы швейцарыі сёлета сабралі грошы на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Залатурне.
Адкрыццё помніка адзначылася скандалам: з ініцыятывы польскага амбасадара ў Швейцарыі з таблічкі пад помнікам былі прыбраныя словы "сын Беларусі". Днямі помнік у Залатурне быў урачыста адкрыты.
"Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі" адзначаецца медалём з нагоды 221-й гадавіны прысягi Тадэвуша Касцюшкi.
Права нашэння медаля атрымаў кіраўнік аб'яднання беларусаў Швейцарыі Аляксандр Сапега.