Беларускага актывіста Валянціна Цішко дэпартуюць з Украіны
Валянцін Цішко / СТБ
Беларускага актывіста Валянціна Цішко, які двойчы падаваў заяўку на палітычны прытулак, дэпартуюць з Украіны.
"Вязуць спецслужбы на мяжу з Польшчай", — паведаміў Цішко ў каментары тг-каналу "Позірк".
Хлопец кажа, што 3 траўня яму затэлефанавалі з міграцыйнай службы і выклікалі на сустрэчу. Там яго пратрымалі з 8:00 да 13:00, а потым склалі пратакол, што ён перабывае ва Украіне нелегальна.
У Беларусі Цішко быў у Маладзечне гарадскім каардынатарам Руху "За Свабоду", балатаваўся ў дэпутаты ў 2019 годзе. Ва Украіну пераехаў напрыканцы 2020 года, асцерагаючыся палітычнага пераследу. У Львове ён удзельнічаў у акцыях салідарнасці з беларусамі, а з пачаткам вайны валанцёрыў на вакзале, дапамагаў уцекачам.
Па словах актывіста, заяўку на бежанства ён падаваў 30 снежня 2021 года і паўторна месяцы два таму. "Далі адпіску", — удакладняе ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.