Беларускага анархіста Рэзановіча дэпартуюць з Расіі і аштрафуюць

Яго аштрафуюць на 15 тысяч расійскіх рублёў і дэпартуюць, інфармуе сайт abc-belarus.org.

24-гадовы жыхар Гомеля Дзмітрый Рэзановіч, удзельнік кіеўскага Майдана, быў затрыманы ўначы 14 сакавіка ў часе спробы перайсці ўкраінска-расійскую мяжу з чужым пашпартам. Ён ехаў з Кіева ў Курск да сваякоў праз Маскву па пашпарце брата.

Расійскія памежнікі перадалі Рэзановіча прадстаўнікам ФСБ. Чакалася, што пасля атрымання з Беларусі дакументаў, якія пацвердзяць яго асобу, малады чалавек будзе дэпартаваны на радзіму, але гэтага не адбылося.

Паводле інфармацыі сайта, суд над Рэзановічам адбыўся яшчэ 3 ліпеня, аднак пра яго дэпартацыю ў Беларусь нічога не паведамляецца. Невядома таксама, на які тэрмін гомельскаму анархісту забаронены ўезд у Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі